У лідскай бальніцы памерла кіроўца аўтамабіля «БМВ»
14.12.2009 11:03
—
ЧП
|
У лідскай бальніцы 13 снежня памерла 37‑гадовая мясцовая жыхарка, вадзіцель аўтамабіля «БМВ», у выніку сутыкнення з якім 8 снежня загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, смерць наступіла ад атрыманых у аварыі траўмаў. Самая сур’ёзная з іх — удар сэрца. Пры гэтым жанчына практычна ўвесь час знаходзілася ў прытомнасці. Пасля ДТЗ яна была шпіталізавана ў бальніцу ў Воранаве, затым яе перавезлі ў Ліду. Дарожная аварыя адбылася ў 19.30 блізу вёскі Бастуны. Аўтамабіль «БМВ» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць супрацоўнікаў Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС, якія ехалі на службу. Два міліцыянеры загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два пацярпелыя міліцыянеры зараз знаходзяцца ў шпіталі МУС у Мінску. Паводле факта ДТЗ расследуецца справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
у выніку сутыкнення з якім у Воранаўскім раёне загінулі тры міліцыянеры.
|
|