Крымінальны саюз зяця і цешчы. 21.by

Крымінальны саюз зяця і цешчы

30.12.2009 10:30 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж) распачата Савецкім РУУС Мінска ў адносінах да 24‑гадовага будаўніка.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек быў затрыманы з доказамі злачынства пры спробе ўкрасці з аб’екта, які будуецца і дзе сам працаваў, радыятарныя батарэі. Да гэтага некалькі такіх спроб завяршыліся паспяхова.

Аднак знайсці ўкрадзенае супрацоўнікам міліцыі ўдалося не адразу. Толькі калі ўстанавілі назіранне за домам, дзе жыў будаўнік, аператыўнікі высветлілі, што хаваў ён батарэі ў падвале, а перахаваць іх спрабавала цёшча затрыманага, якая лічыла, што тым самым дапаможа зяцю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж) распачата Савецкім РУУС Мінска ў адносінах да 24‑гадовага будаўніка.Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика