У ДТЗ пад Крэвам загінулі двое дзяцей
30.12.2009 10:30
—
ЧП
|
Тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Як паведамілі ў МУС Беларусі, паблізу мястэчка Крэва 26‑гадовы кіроўца «Аўдзі» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «Сканія». У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны і бацька, які ехаў з ім, змешчаныя ў бальніцу, а 28‑гадовая сужыцелька, яе васьмігадовы сын і пяцігадовая дачка загінулі. Усе яны жыхары Мінска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.Як паведамілі ў МУС Беларусі,... |
|