Прычыны пажараў — трэшчыны ў коміне. 21.by

Прычыны пажараў — трэшчыны ў коміне

31.12.2009 12:11 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два дамы гарэлі ў Вілейскім раёне 28 і 29 снежня. У абодвух выпадках папярэдняя прычына ўзгарання — трэшчыны ў коміне. Людзі на пажарах не пацярпелі.

Паведамленне пра тое, што гарыць дачны дом у вёсцы Лоцавічы Касцяневіцкага сельсавета, паступіла на пульт выратавальнікаў у 6.50, расказаў інжынер дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Грыневіч.

Людзей у доме не было. Як высветлілі пажарныя, напярэдадні вечарам рамонт там рабілі рабочыя. Яны шліфавалі сцены і апрацоўвалі іх лёгкай на загаранне вадкасцю. Пасля работы прапалілі печ і каля 24 гадзін пайшлі начаваць у суседні дом.

Пажар заўважылі суседзі, яны і выклікалі выратавальнікаў. Дом згарэў. Пажарныя разбудзілі рабочых, якія нічога не падазравалі.

На наступны дзень, 29 снежня, у 12.05 паведамілі пра пажар у вёсцы Мацькаўцы Альковіцкага сельсавета. Загарэўся жылы дом, у якім жыве 65‑гадовая пенсіянерка. Яна прапаліла печ, ад дзірак ў коміне загарэлася гарышча. Гэта своечасова ўбачылі суседзі, што і выратавала жыццё гаспадыні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два дамы гарэлі ў Вілейскім раёне 28 і 29 снежня. У абодвух выпадках папярэдняя прычына ўзгарання — трэшчыны ў коміне. Людзі на пажарах не пацярпелі.Паведамленне пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика