Нацягаў з шуфлядкі 5 мільёнаў
12.01.2010 11:29
—
ЧП
|
Міліцыя раскрыла крадзеж грошай з кватэры аднаго з дамоў Вілейкі. З шуфлядкі стала знікла 5 мільёнаў рублёў. 9 студзеня заведзена крымінальная справа супраць 21‑гадовага сябрука малодшага сына гаспадароў. «Сябар прыходзіў у госці даволі часта, ‑‑ расказаў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык. — Маладыя людзі гулялі на камп’ютары. Буйная сума грошай ляжала ў шуфлядцы гэтага ж стала, на якім стаяў камп’ютар». Па словах Андрэя Дударчыка, госць звярнуў на гэта ўвагу яшчэ ў верасні і пачаў паціху цягаць з шуфлядкі грошы. Гаспадары заўважылі страту толькі на пачатку новага года, пасля чаго напісалі заяву ў міліцыю. Міліцыянерам спатрэбілася няшмат часу, каб раскрыць злачынства. Няўдзячнаму сябру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя раскрыла крадзеж грошай з кватэры аднаго з дамоў Вілейкі. З шуфлядкі стала знікла 5 мільёнаў рублёў.9 студзеня заведзена крымінальная справа супраць... |
|