Каб вярнуць скрадзенае, бізнесовец узяў закладнікаў. 21.by

Каб вярнуць скрадзенае, бізнесовец узяў закладнікаў

15.01.2010 13:37 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На лаве падсудных у Мінску апынуцца злодзеі і іх ахвяры, якія вырашылі вярнуць сваё дабро незаконным спосабам.

Пачаткам гэтай неардынарнай гісторыі стаў крадзеж трох дарагіх матацыклаў, якія ў адну з начэй ў нявызначаным кірунку зніклі з гаража 27-гадовага бізнесоўца з Мінска. А ўжо праз некалькі тыдняў таварыш пацярпелага знайшоў аб’яву аб продажы байка, падобнага па прыкметах на адзін з трох зніклых матацыклаў.

Патэлефанавалі па аб’яве, прызначылі сустрэчу. Аднак замест таго, каб адвезці прадаўца (які апынуўся ўсяго толькі пасярэднікам) у міліцыю, пацярпелы з сябрамі практычна паўдня ўтрымлівалі яго ў закладніках у гаражы свайго бацькі. А калі сапраўдны выкрадальнік выйшаў на кантакт, то хлопцы замянілі на яго рэалізатара тэхнікі. Пры гэтым ад злодзея запатрабавалі $11.000 у якасці аплаты за cкрадзенае і «маральнай кампенсацыі».

У палонеў бізнесменаў мужчына правёў цэлую ноч, а раніцай разам са сваімі крыўдзіцелямі накіраваўся ў натарыяльную кантору для напісання распіскі. На наступны дзень у выкрадальнікаў была запланаваная паездка ў ДАІ для пераафармлення на іх у якасці гарантый выплаты доўгу аўтамабіля. Але замест Дзяржаўтаінспекцыі змучаны вымагальнікамі злодзей звярнуўся ў сумежныя структуры з заявай ...

«Зараз у дачыненні да ўладальніка матацыклаў, яго сябра, бацькі, а таксама знаёмага бацькі распачатая крымінальная справа па цэлым шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэксу, у ліку якіх выкраданне чалавека, вымагальніцтва, захоп закладніка — злачынствы, вельмі і вельмі рэдкія для нашай краіны», — распавёў начальнік следчага аддзелу папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Мінска Сяргей Лапацін. — «Так што нават пры самым спрыяльным выніку за спробу вырашыць прававыя пытанні неправавымі спосабам ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Што ж тычыцца чалавека, які выкраў мотатэхніку, то за крадзеж яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі».

У выніку склалася сітуацыя, вартая абыгрывання на сцэне тэатра абсурду, дзе пацярпелы адначасова з’яўляецца падазраваным, а падазраваны — пацярпелым. Адказваць жа перад законам давядзецца ўсім без выключэння ...

Паводле www.guvd.gov.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На лаве падсудных у Мінску апынуцца злодзеі і іх ахвяры, якія вырашылі вярнуць сваё дабро незаконным спосабам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика