Надта часаліся рукі. 21.by

Надта часаліся рукі

20.01.2010 11:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Жодзіне за спробу бойкі з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі пяць чалавек.

19 студзеня ў 23.21 у Жодзінскі ГАУС (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці) паступіла паведамленне, што каля стадыёна »Тарпеда» прыкладна 30 маладых людзей гучна крычаць і перашкаджаюць адпачываць.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, зрабілі хуліганам заўвагу і папрасілі спыніць супрацьпраўныя дзеянні. Аднак, як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, на заўвагі міліцыянераў маладыя людзі не адрэагавалі.

Больш за тое, прагучалі заклікі да нападу, пасля чаго група накіравалася ў бок нарада.

Для падачы сігналу трывогі міліцыянерам давялося страляць уверх з табельнай зброі. І гэта не спыніла моладзь, якая спрабавала наладзіць бойку з міліцыянерамі.

Пасля прыбыцця іншых нарадаў былі затрыманы пяць самых актыўных правапарушальнікаў. У дачыненні да іх складзены пратаколы на падставе арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жодзіне за спробу бойкі з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі пяць чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика