Зламаў крэсла пад інспектарам
20.01.2010 11:35
—
ЧП
|
Пракуратура 14 студзеня завяла крымінальную справу ў дачыненні да 24‑гадовага маладзечанца, які 12 студзеня ў кабінеце райаддзела міліцыі піхнуў інспектара дарожна‑паставой службы і сарваў з міліцэйскай вопраткі металічны жэтон. Інспектар афармляў на нецвярозага мужчыну адміністрацыйны пратакол. Парушальнік піхнуў міліцыянера ў плячо. Ад чаго зламалася крэсла, на якім сядзеў інспектар. Пасля гэтага дэбашыр хапаў супрацоўніка міліцыі за мундзір і парваў яму пагон. Максімальнае пакаранне за такое злачынства — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура 14 студзеня завяла крымінальную справу ў дачыненні да 24‑гадовага маладзечанца, які 12 студзеня ў кабінеце райаддзела міліцыі піхнуў інспектара... |
|