Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне. 21.by

Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне

25.01.2010 11:33 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, блізу вёскі Каралішчавічы 52‑гадовы мужчына, знаходзячыся за рулём буксаванага на гнуткай счэпцы мікрааўтобуса «Мерседэс», не справіўся з кіраваннем. У выніку машына выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з грузавіком «МАЗ».

Кіроўца мікрааўтобуса і яго 46‑гадовы пасажыр ад атрыманых траўм памерлі. Абодва — жыхары Мінска.

У Буда‑Кашалёўскім раёне пад коламі «Опеля», якім кіраваў 27‑гадовы жыхар Гомеля, загінуў 67‑гадовы веласіпедыст, што рухаўся па сярэдзіне праезнай часткі. Наезд быў учынены пры сустрэчным раз’ездзе «Опеля» з іншым аўтамабілем.

Усяго за 23 і 24 студзеня ў Беларусі зарэгістравана 19 дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 20 — атрымалі раненні.

23 студзеня ад траўм, атрыманых у ДТЗ, якія былі зафіксаваны раней, памерлі два чалавекі.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, блізу вёскі Каралішчавічы 52‑гадовы мужчына, знаходзячыся за рулём буксаванага на гнуткай счэпцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика