Выбух на ўроку бяспекі жыццядзейнасці — паранены 12‑гадовы школьнік
03.02.2010 11:59
—
ЧП
|
У Лельчыцах на ўроку асноў бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) адбыўся выбух, у выніку якога быў паранены 12‑гадовы школьнік. Як паведамілі жыхары райцэнтра, надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ 29 студзеня ў СШ №2, урок АБЖ вёў дырэктар школы. Падчас заняткаў грымнуў выбух, дырэктар выклікаў хуткую дапамогу. Высветлілася, што вучань 7‑га класа прынёс у школу электрадэтанатар запаволенага дзеяння, прызначаны для геолагаразведвальных работ. Падчас уроку хлопчык падключыў дэтанатар да батарэйкі мабільнага тэлефона, і адбыўся выбух. Хлопчыку ў бальніцы зрабілі аперацыю. Дзіця страціла чатыры пальцаў на кісці. Паводле слоў бацькоў, электрадэтанатар знайшлі ў доме памерлага дзядулі, які быў геолагам. Іншыя дзеці не пацярпелі. Міліцыя праводзіць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта ў Лельчыцах.
|
|