Жыхарка Шклоўскага раёна з рэўнасці спрабавала спаліць сужыцеля
05.02.2010 12:35
—
ЧП
|
Пасля правядзення праверкі і экспертыз распачата справа па ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) у дачыненні да 54‑гадовай жыхаркі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Злачынства было ўчынена ў вёсцы Ордаць 17 снежня мінулага года. З рэўнасці жанчына абліла бензінам 53‑гадовага сужыцеля, які спаў на печы, і падпаліла яго. З тэрмічнымі апёкамі мужчына быў шпіталяваны ў Шклоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Судова‑медыцынскай экспертызай устаноўлена, што пацярпеламу былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Да 17 снежня мінулага года злачынец і ахвяра пражылі разам больш за 10 гадоў. Сродак злачынства — бензін — захоўваўся ў доме для распальвання печы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля правядзення праверкі і экспертыз распачата справа па ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) у дачыненні да... |
|