Замёрз на ганку лецішча
08.02.2010 11:58
—
ЧП
|
У вёсцы Кліманты (Маладзечанскі раён) 31 студзеня раніцай а ганку сваёй дачы знайшлі цела 66‑гадовага мінчука. Пенсіянер адпачываў у санаторыі, што каля Радашкавічаў. Вечарам 30 студзеня ён гасціў у знаёмых у Клімантах. У гэтай жа вёсцы знаходзіцца яго лецішча. Можна меркаваць, што ў гасцях мужчына добра выпіў, дайшоў да свайго дома, не здолеў адамкнуць замок на дзвярах, прысеў на ганак і замерз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Кліманты (Маладзечанскі раён) 31 студзеня раніцай а ганку сваёй дачы знайшлі цела 66‑гадовага мінчука.Пенсіянер адпачываў у санаторыі, што каля... |
|