Жыхарка Лідскага раёна падазраецца ў забойстве прыёмнага дзіцяці. 21.by

Жыхарка Лідскага раёна падазраецца ў забойстве прыёмнага дзіцяці

08.02.2010 13:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхарка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці падазраецца ў забойстве прыёмнага малалетняга дзіцяці, паведамілі ў абласной пракуратуры.

Пакуль яшчэ няма поўнага заключэння экспертаў‑медыкаў, таму абставіны смерці дзіцяці не да канца зразумелыя. Але ёсць падставы для таго, каб падазраваць прыёмную маці ў забойстве.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 ( «Забойства») КК Беларусі. Артыкул прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне, а ў некаторых выпадках сьмяротнае пакараньне.

Хлопчык раптоўна памёр у снежні 2009 года. Смерць наступіла ў ванным пакоі, куды ён адправіўся памыцца пасля прыступу рвоты.

Яго цела выявіла прыёмная маці. Тады медыкі знайшлі на целе дзіцяці прыкметы траўмы жывата.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці падазраецца ў забойстве прыёмнага малалетняга дзіцяці, паведамілі ў абласной пракуратуры.Пакуль яшчэ няма поўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика