У Гомельскім раёне загінуў школьнік, які спрабаваў сабраць баявы патрон. 21.by

У Гомельскім раёне загінуў школьнік, які спрабаваў сабраць баявы патрон

16.02.2010 13:29 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомельскім раёне 15 лютага ў сваёй кватэры на канапе з пранікальным раненнем грудной клеткі злева, апёкам левай кісці ў вобласці вялікага пальца быў знойдзены труп 16‑гадовага школьніка.

Як паведамілі ў пракуратуры Гомельскага раёна, прычынай смерці падлетка стаў няшчасны выпадак. Хлопчык спрабаваў сабраць баявы патрон, у выніку адбыўся стрэл, куля трапіла школьніку ў грудзі, ад чаго ён памёр на месцы.

Бацькоў у гэты момант дома не было. Вярнуўшыся з працы, яны выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю, але сын быў ужо мёртвы.

З месца здарэння канфіскаваны рэшткі гільзы калібру 11 мм, патрон перфаратара са свердзелам, пласкагубцы, куля калібру 7,62 мм, парашок шэрага колеру, металічныя асновы бенгальскіх агнёў і навагодняя хлапушка ў разабраным стане.

Алена Германовіч, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскім раёне 15 лютага ў сваёй кватэры на канапе з пранікальным раненнем грудной клеткі злева, апёкам левай кісці ў вобласці вялікага пальца быў знойдзены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика