Работніца банка ў Драгічынскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай укладчыкаў. 21.by

Работніца банка ў Драгічынскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай укладчыкаў

17.02.2010 16:43 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнік аднаго з аддзяленняў банка ў Драгічынскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай укладчыкаў.

Як паведамілі ў Драгічынскім РАУС, 23‑гадовая спецыяліст аддзялення банка неаднаразова крала грошы з укладаў грамадзян шляхам складання фіктыўных расходна‑касавых ордэраў, падрабляючы подпісы ўкладчыкаў. Усяго такім чынам з красавіка 2009 года па студзень 2010 года яна завалодала грашыма на агульную суму каля 1 млн. 800 тыс. рублёў.

У дачыненні да яе 16 лютага распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Як растлумачыла супрацоўнікам міліцыі банкаўскі работнік, грошы ёй спатрэбіліся для асабістых патрэб.

Крадзеж грошай з укладаў выявілі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Драгічынскага РАУС падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнік аднаго з аддзяленняў банка ў Драгічынскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай укладчыкаў. Як паведамілі ў Драгічынскім РАУС, 23‑гадовая спецыяліст...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика