Неалімпійскі рэкорд
19.02.2010 11:09
—
ЧП
|
Рэкордную колькасць кантрабандных цыгарэт затрымалі ў панядзелак, 15 лютага, польскія мытнікі на памежным пераходзе Бераставіца — Баброўнікі. Грамадзянін Расіі паспрабаваў увезці ў Польшчу 650 тысяч пачкаў агульнай вартасцю 5 млн злотых (5 мрлд рублёў). Паводле дакументаў, у прыцэпе грузавіка знаходзіліся адходы дрэвапрацоўкі: апілкі і стружкі. Аднак, пільныя супрацоўнікі мытнай службы выявілі, што расеец нелегальна правозіў 650 тысяч пачкаў, гэта 13 млн штук цыгарэт. Гэта адна з рэкордных спробаў кантрабанды ў гісторыі польскай мытнай службы. Мытнікі ацэньваюць магчымыя страты польскага і еўрапейскага бюджэтаў, у выніку такой буйной кантрабанды, на 11,5 млн злотых (11,5 млрд беларускіх рублёў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Расіі паспрабаваў увезці ў Польшчу 650 тысяч пачкаў цыгарэт. |
|