У Ганцавіцкім раёне ад снегу абваліўся дах школы
19.02.2010 16:57
—
ЧП
|
У вёсцы Малькавічы, што ў Ганцавіцкім раёне, абваліўся дах сярэдняй школы. Адбылося здарэнне каля 5‑й гадзіны раніцы. Ніхто з вучняў і працоўных навучальнай установы не пацярпеў. Пад той часткай будынку, якая абвалілася, знаходзілася некалькі памяшканняў, у якіх у час заняткаў маглі б знаходзіцца дзеці. Зрэшты, заняткі былі працягнутыя, але ў іншым крыле школы. Напярэдадні Новага года ў школе адбываўся рамонт, падчас якога дах зрабілі двухскатны. Сістэма водазабеспачэння была зроблена такім чынам, што снег назапашваўся і не мог спаўзці з даху будынку. Раённае ўпраўленне МНС пакуль адмаўляецца ад каментароў, спасылаючыся на тое, што ідзе расследаванне здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося а 5‑й раніцы, таму ніхто не пацярпеў. |
|