Вентыляцыя падвяла. 21.by

Вентыляцыя падвяла

20.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Баранавiчах чадным газам атруцiлася сям'я, якая жыве ў прыватным доме. Гаспадар дома з нявесткай апынулiся ў нефралагiчным аддзяленнi гарбальнiцы, а двухгадовага хлопчыка i трохмесячную дзяўчынку паклалi ў дзiцячую бальнiцу. Калi спецыялiсты зрабiлi ў доме замеры, то выявiлася, што канцэнтрацыя чаднага газу перавышаная ў дзесяць разоў. А няшчасны выпадак здарыўся з-за забiтай вентыляцыi, якая павiнна была забяспечыць цягу пры катле ацяплення.

І ноч не дапамагла

На аўтамагiстралi Кобрын—Гомель, каля в. Камень, а 4-й гадзiне супрацоўнiкi Кобрынскага РАУС, УКДБ i КДК па Брэсцкай вобласцi праверылi аўтамашыну жыхара г. Iванава i знайшлi там 80 рулонаў кантрабанднай тканiны коштам 50 млн рублёў. А праз гадзiну на гэтай жа дарозе каля в. Барысава быў затрыманы грамадзянiн Украiны, якi вёз без дакументаў 50 туш цяляцiны. Тавар канфiскаваны.

Сымон Свiстуновiч.

На ўладу спакусiўся

Без усёй аргтэхнiкi пакiнуў Стрэшынскi пасялковы выканаўчы камiтэт Жлобiнскага раёна невядомы, якi пранiк у будынак мясцовай улады. Ноччу злодзей разбiў акно ў аптэцы, што прымыкала да будынка, потым узламаў дзверы ў пакой, дзе знаходзiлiся камп'ютар, прынтары, сканер, факс, фотаапарат, тэлефон i гэтак далей. Страты сельвыканкама ацэньваюцца на суму больш чым 2,5 мiльёна рублёў.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавiчах чадным газам атруцiлася сям'я, якая жыве ў прыватным доме. Гаспадар дома з нявесткай апынулiся ў нефралагiчным аддзяленнi гарбальнiцы, а двухгадовага хлопчыка i трохмесячную дзяўчынку паклалi ў дзiцячую бальнiцу. Калi спецыялiсты зрабiлi ў доме замеры, то выявiлася, што канцэнтрацыя чаднага газу перавышаная ў дзесяць разоў. А няшчасны выпадак здарыўся з-за забiтай вентыляцыi, якая павiнна была забяспечыць цягу пры катле ацяплення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика