У Мінску злавілі злодзея, які краў з незачыненых кабінетаў
26.02.2010 11:42
—
ЧП
|
У Цэнтральным раёне Мінска затрыманы злодзей, які спецыялізаваўся на крадзяжах з незачыненых кабінетаў у розных установах. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мяркуецца, што на рахунку 43‑гадовага неаднаразова судзімага мінчаніна больш як дзесятак крадзяжоў. Пакуль жа размова ідзе аб трох злачынствах, ва ўчыненні якіх ён афіцыйна падазраецца. У адным выпадку зламыснік зайшоў у памяшканне медыцынскага кабінета, размешчанага ў будынку сталічнага футбольнага манежа, і, выкарыстаўшы сітуацыю, выцягнуў з пакінутай сумачкі кашалёк, пасля чаго знік. Другі крадзеж быў учынены ў лабараторыі медыцынскага цэнтра «Маці і дзіця». Зайшоўшы ў незачынены кабінет, падазраваны ўкраў кашалёк з кішэні паліто. Падчас спробы ажыццяўлення трэцяга крадзяжу, ізноў жа ў футбольным манежы, злодзей быў затрыманы. Ён, як і раней, зайшоў у адзін з кабінетаў, дзе пачаў правяраць усё, што знаходзіцца ў пакінутых сумачках, але быў своечасова заўважаны служачымі, якія і звярнуліся ў міліцыю. У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтральным раёне Мінска затрыманы злодзей, які спецыялізаваўся на крадзяжах з незачыненых кабінетаў у розных установах.Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама,... |
|