Выпускнік скокнуў з будынка Педуніверсітэта
01.03.2010 10:49
—
ЧП
|
Былы студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, якога размеркавалі ў правінцыю, вырашыў зрабіць сабе смерць. Трагедыя адбылася вечарам 26 лютага. У раёне 20:00 з будынка БДПУ імя Максіма Танка ў Мінску скінуўся былы студэнт гэтага універсітэта. Ён знаходзіўся на размеркаванні ў адным з правінцыйных гарадоў Беларусі і быў выпускніком факультэта прыродазнаўства 2009 году. На факультэце прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка пацвердзілі, што ўвечары 26 лютага з будынка універсітэта сапраўды скінуўся былы студэнт. «Ніякіх праблем з навучаннем і паводзінамі ў гэтага студэнта не было», – паведамілі на факультэце, адмовіўшыся ад падрабязных каментароў наконт здарэння па тэлефоне. У ГУУС Мінгарвыканкама таксама пацвердзілі факт здзяйснення самагубства на тэрыторыі БДПУ імя Максіма Танка 26 лютага і параілі звярнуцца па падрабязнасці інцыдэнту ў пракуратуру Маскоўскага раёна, каментароў ад якой пакуль не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, якога размеркавалі ў правінцыю, вырашыў зрабіць сабе смерць. |
|