Дапамог выбіць дарожку...
10.03.2010
—
ЧП
|
Пенсiянерка з Баранавiчаў вырашыла навесцi ў кватэры парадак i папрасiла знаёмага яе сына, каб той дапамог вынесцi i выбiць дывановыя дарожкi. Калi хлопец справiўся з пастаўленай задачай, гаспадыня ўспомнiла, што пад дарожкай хавала канверт з грашыма. Пенсiянерка пачала шукаць, але нiчога не знайшла i запатрабавала, каб памагаты вярнуў 1,5 млн. рублёў. Мужчына сказаў, што нiякага канверта ён не бачыў, i пакiнуў кватэру. Тады гаспадыня пайшла ў мiлiцыю i памагатага затрымалi. У крадзяжы ён прызнаўся i вярнуў грошы, хоць невялiкую частку паспеў патрацiць. Заведзена крымiнальная справа. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянерка з Баранавiчаў вырашыла навесцi ў кватэры парадак i папрасiла знаёмага яе сына, каб той дапамог вынесцi i выбiць дывановыя дарожкi. Калi хлопец справiўся з пастаўленай задачай, гаспадыня ўспомнiла, што пад дарожкай хавала канверт з грашыма. |
|