Мінчанка спрабавала выкрасці шторы з бара. 21.by

Мінчанка спрабавала выкрасці шторы з бара

19.03.2010 15:24 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справа на падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 29‑гадовай сталічнай жыхаркі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 9 сакавіка, добра пагуляўшы ў кафэ‑бары «Шароўня», нецвярозая мінчанка збіралася выкрасці ў гэтай установе шторы з пяці акон памерам тры на паўтара метра кожная.

Адну з іх жанчына спрабавала ўмясціць у дамскую сумачку, астатнія паклала ў пакет для смецця. Вынесці выкрадзенае з бара ёй не дазволіў ахоўнік.

Як растлумачыла зламысніца, шторы яна хацела павесіць у сябе ў кватэры, каб абнавіць інтэр’ер.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа на падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 29‑гадовай сталічнай жыхаркі.Як паведамілі ў ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика