20 гадоў турмы атрымала 29‑гадовая ляхавічанка за забойства пенсіянеркі
23.03.2010 10:09
—
ЧП
|
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла прыгавор 29‑гадовай жыхарцы вёскі Востраў Ляхавіцкага раёна за забойства пажылой жанчыны з асаблівай жорсткасцю і крадзеж. Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, жанчына ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2009 гады разбіла шыбу і пракралася ў дом жыхаркі вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна 1932 года нараджэння з мэтай завалодаць яе пенсіяй. Злачынца, якая раней была судзімая за крадзеж, нанесла пажылой жанчыне 17 удараў драўлянай бульбамялкай, якую ўзяла ў доме пенсіянеркі. Забіўшы жанчыну і не знайшоўшы яе пенсіі, яна завалодала грашыма (1.700 рублёў) забітай, пяццю адрэзамі паркалёвай тканіны, прадуктамі харчавання і падвескай ад значка «Пераможца сацспаборніцтва» — усяго на 43.750 рублёў. Украдзенае было канфіскавана па месцы жыхарства асуджанай і яе маці. Труп пенсіянеркі, якая жыла адна, быў знойдзены 28 кастрычніка яе ўнучкай. Суд прызнаў 29‑гадовую жыхарку Ляхавіцкага раёна вінаватай ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства з асаблівай жорсткасцю) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж паўторна з пранікненнем у жыллё) Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яе да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і ўжываннем да асуджанай прымусовага лячэння ад алкагалізму. Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзіла пракуратура Брэсцкай вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла прыгавор 29‑гадовай жыхарцы вёскі Востраў Ляхавіцкага раёна за забойства пажылой...
|
|