“Будаўнік-81” - у вадзе. 21.by

“Будаўнік-81” - у вадзе

05.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урочышча Дубаўка пад Вілейкай. Другі раз у гэтым стагоддзі рака Вілія выйшла з берагоў.

У апошнія дні сакавіка ў Маладзечанскім раёне затопленым заставалася садовае таварыства “Будаўнік-81”, што каля вёскі Слабодка Мясоцкага сельсавета.

Від з маста праз Вілію (дарога на Нарач) 26 сакавіка.

Па словах намесніка начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Гладкага, гэта апошні праблемны ўчастак у раёне. У астатніх населеных пунктах вада спала.

У “Будаўніку-81” 27 сакавіка падтопленымі былі 23 падворкі, у тым ліку 22 дачныя домікі і гаспадарчыя пабудовы. У наступныя два дні вада спала: падтопленымі былі 10 падворкаў, тры дамы. Але 30 сакавіка сітуацыя пагоршылася. З Вілейскага вадасховішча павялічылі скід вады, і раніцай некаторыя дачнікі ўжо не маглі выйсці з дома. Затопленыя 20 падворкаў, у тым ліку 15 дамоў і 12 гаспадарчых пабудоў. Старшыня садовага таварыства Франц Буката расказаў у інтэрв'ю “РГ”: “У 8 гадзін раніцы 30 сакавіка мне патэлефанавала кіраўніцтва вадасховішча (цэха гідразбудаванняў - ад рэд.) і папярэдзіла, што з балот Віцебшчыны моцна прыбывае вада. Таму яны вымушаныя скідваць яе хутчэй, чым звычайна. Праз некалькі хвілін мне тэлефанаваў адзін з нашых дачнікаў - ён ужо не мог выйсці з дома”.

Па словах Франца Букаты, іх падворкі топіць не ўпершыню. Нават зімой былі падтапленні. “Падчас цяперашняй паводкі у Віліі побач з нашым таварыствам адмыла паўтара-два метры берага. І на даволі значнай працягласці. Гэтая ж зямля, пясок на дно пайшлі, значыць рака яшчэ абмялела. І так штогод. Думаю, адпаведным службам варта займець землечарпалку ці земснарад, які паглыбляў бы русла”, - лічыць старшыня садовага таварыства.

Пік падтапленняў у Маладзечанскім раёне прыйшоўся на нядзелю 21 сакавіка і ноч на панядзелак 22 сакавіка. Асабліва пацярпелі вёска Раёўка і раён Набярэжнай вуліцы ў Маладзечне. Калі вада спала, супрацоўнікі Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дэзінфікавалі дзевяць калодзежаў, тры жылыя дамы, памяшканні сярэдняй школы, Дома культуры, фельчарска-акушэрскага пункта, лазні і аддзялення банка.

Па словах загадчыка аддзялення камунальнай гігіены Маладзечанскага ЦГіЭ Міхаіла Міхалевіча, вада спала, але грунтовымі водамі былі падтопленыя некаторыя шахтавыя калодзежы ў Раёўцы, Красным і ў прыватным сектары Маладзечна. А таксама сматравыя водаправодныя калодзежы і падземныя павільёны некаторых артэзіянскіх свідравін.

Цяпер цэнтр гігіены вядзе маніторынг якасці вады. У 35 пробах, узятых з цэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння і з разводнай сеткі (водаправод), яна па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках адпавядае гігіенічным нарматывам. Чаго нельга сказаць аб пробах з шахтавых калодзежаў. У 10 (з 25 узятых) выяўленыя адхіленні па мікрабіялагічных паказчыках, у пяці - па колькасці нітратаў.

“Я б рэкамендаваў тыдзень-два спажываць толькі кіпячоную ваду. Калодзежную кіпяціць абавязкова. А пажадана і водаправодную. На ўсякі выпадак. А тым вяскоўцам і дачнікам, у якіх падтапіла калодзежы, дачакацца, калі знізіцца ўзровень грунтовых вод, адпампаваць калодзежы, пачысціць і прадэзінфікаваць іх. Увогуле кожную вясну і восень, калі ўзровень грунтовых вод падымаецца, сырую ваду піць не варта - беражонага Бог беражэ”, - сказаў Міхаіл Міхалевіч.

Святлана ЦІШКО.

Яшчэ на гэту тэму:

Паводка выявіла недахопы

Другое нараджэнне Францішканскай

“Мерсэдэс” тараніць дом у Красным

Пік падтапленняў - у ноч на панядзелак

Паводка прыйшла

Вуліцу Ленінскую можа затапіць

Пляснянка выйшла з берагоў

Дачы можа затапіць

Рыхтуемся да паводкі - 2010

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія дні сакавіка ў Маладзечанскім раёне затопленым заставалася садовае таварыства “Будаўнік-81”, што каля вёскі Слабодка Мясоцкага сельсавета.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика