З Дома культуры эвакуявалі 500 чалавек
06.04.2010
—
ЧП
|
Каля трох гадзін ночы невядомы "замініраваў" будынак гарадскога Дома культуры ў Барысаве, патэлефанаваўшы ў міліцыю. Нягледзячы на такі позні час, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, з Дома культуры праваахоўнікам прыйшлося тэрмінова эвакуяваць каля 500 чалавек — у будынку працавалі кавярня і начны клуб. Агледзеўшы ўсе памяшканні, сапёры не знайшлі ніякіх выбухованебяспечных прадметаў. Затое ёсць надзея, што невядомы "мінёр" будзе знойдзены. Ігар ГРЫШЫН. "Крот" за рулём Халаднаватай ноччу адна з груп затрымання сталічнага Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС заўважыла іншамарку, якая ехала па вуліцы Маякоўскага з выключанымі фарамі. Небяспечны тэхнічны сродак, падобны да сляпога кацяняці, шарахаўся ў розныя бакі.Уключыўшы "мігалку", міліцыянеры прымусілі нябачнага пакуль "крата" спыніцца. Адганяючы рэзкі алкагольны "водар", які ішоў ад невядомага, ахоўнікі парадку пачалі правяраць у яго дакументы. У гэты час па службовай радыёстанцыі аб'явілі аперацыю "Перахоп" у сувязі з крадзяжом легкавушкі. Пачуўшы яе апісанне, супрацоўнікі аховы ў думках падзякавалі Фартуне — якраз скрадзены аўтамабіль яны і спынілі... Малады мужчына, які ўжо адбываў раней пакаранне, ад пошуку прыгодаў на ўласную галаву і не падумаў адмаўляцца. Нават пасля добрай выпіўкі ён не змог абыякава прайсці міма пакінутай двума прыяцелямі, якія зайшлі ў кавярню, машыны. У сваёй кішэні ён насіў вялікую звязку розных аўтамабільных ключоў... Анатоль КАНСТАНЦІНАЎ. На лаўцоў і звер бяжыць Зладзеі-кішэннікі аблюбавалі аўтобусны маршрут №7 у Баранавічах і чысцілі там сумкі і кішэні пасажыраў.Аператыўнікі вырашылі таксама папрацаваць на аўтобусах гэтага маршруту і не пашкадавалі. У адным з аўтобусаў міліцыянеры схапілі за руку злодзея. Ён выцягнуў у жанчыны з сумкі кашалёк і выйшаў з аўтобуса. Тут кішэнніка і ўзялі. 25-гадовы гараджанін аказаўся рэцыдывістам і толькі паўтара месяца як выйшаў на волю. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля трох гадзін ночы невядомы "замініраваў" будынак гарадскога Дома культуры ў Барысаве, патэлефанаваўшы ў міліцыю.
|
|