Старыя Дарогі: горад, дзе з’явіўся першы аўтавакзал на Беларусі
08.04.2010 16:25
—
ЧП
|
Кажуць, што ўсе дарогі вядуць у Рым, а адна з такіх дарог прывяла ў горад Старыя Дарогі. Калісьці даўным-даўно на месцы Старых Дарог была вялізная дрыгва. Людзі, якія жылі на гэтых балотах зваліся дрыгавічамі. Кажуць, што яны былі дужыя, як мядзведзі. Па гэтых балотах яны хадзілі як танк: нікога і нічога тут не баяліся. Але тыя вялікія людзі з цягам часу зніклі. І тыя дрыгавічы, якія сталі меньш, не маглі ўжо так хадзіць па балотах. Таму яны пачалі класць дарогі, каб паглядзець: ці жывуць за гэтым балотам людзі. Клалі яны новыя дарогі, а мясцінам давалі розныя назвы. Перабарлі ўжо ўсе назвы і не зналі, як называць новую вёску. Думалі яны і вырашалі, што няхай гэтае месца завецца проста: Дарогі. Дарогі і астатнія балоцістыя мясціны ўваходзілі ў склад Тураўскага княства. Тут правіл князь Тур, які вельмі сябраваў з князем Рагвалодам. Кажуць нават, што гэта былі браты, але дакладна не вядома. Пазней адзін з дынасціі Тураў паехаў на паляванне і яго задзёр мядзведзь. І хто ўжо ўладарыў на гэтых землях – не вядома. У 1396 годзе князь Вітаўт падарыў гэтыя мясціны свайму сябру Івану Гальшанскаму. З тых часоў гэтыя землі належылі князям Гальшанскім. Гістарычная даведка Іван Гальшанскі нарадзіўся у 1379 годзе, сын Альгімонта. Першы вядомы прадстаўнік роду Гальшанскіх. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за вялікакняжаскую ўладу. Двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Пруссію. Узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Софью, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча. Старадарожцы добра памятаюць пра князёў Гальшанскіх і паважаюць іх. Нават за герб горада ўзялі герб Гальшанскіх: гіпацэнтаўр у скачку. У летапісы Дарогі патрапілі толькі ў 1524 годзе, аб чым напісана на валуне ў цэнтры горада. У гэтым годзе дасціпны летапісец запісаў у архівах, што сярод непралазных балот і густых лясоў, на шляху са Слуцка на Бабруйск, знаходзіцца невялічкае сяло пад назваю Дарогі. У Івана Гальшанскага і яго жонкі нарадзілася дзяўчына, якая была неверагодный прыгажосці. У цэнтры Старых Дарог ёсць помнік жанчыны. Спачатку здаецца, што гэта помнік Ганне Гальшанскай, але жыхры кажуць, што гэта помнік іншай, невядомай нікому жанчыне. Ганна Гальшанская пабралася шлюбам з Альбрэхтам Гаштольдам. У іх нарадзіўся сын Станіслаў. Станіслаў пачаў уладарыуь гэтымі землямі. Дарогі тады ўваходзілі ў склад Глускай воласці. Пасля Станіслаў падараваў гэтую воласць Хаткевічам. Тут уладарылі яны. Хаткевіч у 1572 годзе свой маёнтак, а таксама і Дарогі, прадаў слуцкаму князю Алелькавічу за 18 тысяч. У 1600 годзе дачка апошняга з князёў Алелькавічаў пабралася шлюбам з Янушам Радзівілам. Так Радзівілы атрымалі Слуцкае княства, у састаў якога тады ўваходзілі Дарогі. Тут пачынаюць уладарыць Радзівілы. Так вёска і называлася Дарогі. Толькі напрыканцы ХIХ стагоддзя побач з’явілася вёсачка, якую назвалі таксама Дарогі. Падумалі, што двое Дарог неяк ня добра. Таму тыя Дарогі назвалі Новыя Дарогі, а гэтыя – Старыя Дарогі. Так гэтая назва і засталася. Хаця гэты горад завецца Старыя Дарогі, старых будынкаў захавалася вельмі мала. Хіба только старая колішняя паштовая станцыя, якая была пабудавана ў 40-ых гадах ХIХ стагоддзя. Віталь Юрэвіч, мясцовы краязнаўца: Магчыма, вёска Старыя Дарогі так бы і засталася маленькай, калі б не навакольныя лясы, якія прыцягнулі сюда ўвагу купцоў. Купцы пачалі лес рэзаць і ў 1893 годзе пабудавалі тут лесапільна-фанеры завод. Каб гэтую лесапільна-фанерную прадукцыю вывозіць на ўсерасійскі рынак, сюды з Асіповічаў прыцягнулі чыгунку. Чыгунку правёў купец па прозвішчу Даракан. Дарэчы, у яго было прозвіша Таракан, але яму не спадабалася і ён змяніў яго на Даракан. Ён пабудаваў чыгуначную станцыю, з гэтага месца і пачаў разрастацца сёняшні горад Старыя Дарогі. З тых часоў захавалася некалькі старажытных будынкаў. У тым ліку і чыгуначная вежа. Дзякуючы чыгунцы гэтае паселішча пачало разрастацца. Пачалі будавацца розныя крамы. На самым пачатку ХХ стагоддзя гэтая вёсачка пераўтварылася ў мястэчка. З тых часоў захаваліся гандлёвыя рады, якія па сёняшні дзень працуюць. Старыя Дарогі былі чыста яўрэйскім мястэчкам: школа, дзве сенагогі. Але тут ніколі не было ні касцёла, ні царквы. Царква ў Старых Дарогах з’явілася толькі ў 1992 годзе, яе свяцілі ў гонар Святога Мікалая. Першы аўтавакзал на Беларусі з’явіўся ў Старых Дарогах. Справа ў тым, што чыгунку давялі только да Старых Дарог, а далей яна не пайшла. І вось людзі ў Старыя Дарогі прыяджалі і адсюль на аўтобусе ехалі да Слуцка. Аўтобус так і называўся: Старыя Дарогі – Слуцк. З тых часоў захавалася колешняя аўтастанцыя. Мясцовыя жыхары яе трошкі аднавілі і яна прыняла сучасны выгляд. Старыя Дарогі знаходзяцца ў цэнтральным Палессі, тут жывуць сапраўдныя палешукі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, што ўсе дарогі вядуць у Рым, а адна з такіх дарог прывяла ў горад Старыя Дарогі. Калісьці даўным-даўно на месцы Старых Дарог была вялізная дрыгва. Людзі, якія жылі на гэтых балотах зваліся дрыгавічамі. Кажуць, што яны былі дужыя, як мядзведзі. Па гэтых балотах яны хадзілі як танк: нікога і нічога тут не баяліся.
|
|