Пенсіянер атруціўся чадам
15.04.2010
—
ЧП
|
У вёсцы Няверы Сваткаўскага сельсавета 13 красавіка на пажары пасля ўзгарання сухой травы загінуў 73-гадовы пенсіянер. Старшы памочнік пракурора Мядзельскага раёна Андрэй Гавета расказаў у інтэрв'ю “РГ”: здарэнне адбылося каля 15 гадзін за домам №32. Пенсіянер быў заядлы курыльшчык. Можна меркаваць, што мужчына закурыў, пасля яму стала дрэнна ці ён заснуў, цыгарэта выпала з рук, і пачала гарэць трава. Па заключэнні медсудэксперта, прычына смерці - атручэнне чадам у стане алкагольнага ап'янення. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Няверы Сваткаўскага сельсавета 13 красавіка на пажары пасля ўзгарання сухой травы загінуў 73-гадовы пенсіянер. |
|