Дзве спробы кантрабанды
15.04.2010
—
ЧП
|
Дзвюх расіянак затрымалі мытнікі 13 красавіка ў цягніку “Калінінград-Масква”. Жанчыны незаконна з Літвы перавозілі партыю адзення польскай вытворчасці. Казалі, нібыта для асабістага карыстання. Ім не паверылі і разам з адзеннем адправілі назад у Літву. На наступны дзень расіянак заўважылі ў гэтым жа цягніку. Тавару з імі не было. Памежнікі з мытнікамі пільна агледзелі цягнік і знайшлі тое ж адзенне ў суседнім вагоне. Пасажыркі не прызналіся, што тавар належыць ім. Адзенне на суму 10,5 мільёна рублёў канфіскаванае, расказаў “РГ” намеснік начальніка Ашмянскай мытні Сяргей Собалеў.
Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзвюх расіянак затрымалі мытнікі 13 красавіка ў цягніку “Калінінград-Масква”. Жанчыны незаконна з Літвы перавозілі партыю адзення польскай вытворчасці.
|
|