Стрэл на Радаўніцу
20.04.2010
—
ЧП
|
На хутары Козлікі Івянецкага сельсавета 13 красавіка, на Радаўніцу, быў знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненнем грудзей 58-гадовы мужчына. Асноўная версія - самазабойства. Намеснік пракурора раёна Віталь Юрэвіч на чале следча-аператыўнай групы выязджаў на месца здарэння. У інтэрв'ю нашаму выданню Віталь расказаў: дом, у якім знайшлі памерлага, - часоў Вялікай Айчыннай вайны. Стаіць у Налібоцкай пушчы. Выстрал быў зроблены ў сэрца з двухствольнага паляўнічага ружжа неўстаноўленага ўзору. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына застрэліўся. Яго жонка сцвярджае, што муж некалькі разоў абяцаў звесці рахункі з жыццём, бо быў вельмі хворы. Пракуратура цяпер праводзіць праверку. З другога ствала ружжа дасталі патрон. Прызначаныя неабходныя крыміналістычныя экспертызы для таго, каб вызначыць узор паляўнічай стрэльбы і дакладную прычыну смерці нябожчыка. Аператыўныя работнікі міліцыі правяраюць магчымае дачыненне да смерці мужчыны іншых людзей. Правяраюцца ўсе версіі. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На хутары Козлікі Івянецкага сельсавета 13 красавіка, на Радаўніцу, быў знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненнем грудзей 58-гадовы мужчына. Асноўная версія -...
|
|