На прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне і Салігорску забітыя маладыя людзі
21.04.2010 11:21
—
ЧП
|
На прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне (Смалявіцкі раён) і Салігорску ў выніку раптоўна ўзніклых канфліктаў учынены забойствы маладых людзей.
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, ноччу 14 красавіка ў Жодзіне на аўтобусным прыпынку па вуліцы Савецкай у кантэйнеры для пяску быў знойдзены накрыты металічнай урнай труп 25‑гадовага непрацуючага мясцовага жыхара. Згодна з заключэннем судмедэкспертызы пацярпелы меў раны на галаве, шматлікія кровападцёкі. Смерць маладога чалавека наступіла ад удушэння пяском (механічная асфіксія).У гэты ж дзень па факце забойства пракуратурай Мінскай вобласці распачата крымінальная справа. 19 красавіка па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы два падазроныя — 20‑гадовы і 21‑гадовы мясцовыя жыхары, рабочыя Жодзінскага кавальскага завода штамповак і Жодзінскай ЦЭЦ. Паводле звестак следства, забойства было ўчынена падчас канфлікту, што ўзнік на прыпынку паміж раней незнаёмымі пацярпелымі і падазронымі. Усе былі ў стане алкагольнага ап’янення. Аналагічны выпадак адбыўся 17 красавіка ў Салігорску.Прыкладна ў 23.30 каля прыпынку грамадскага транспарту «Тэхнікум» па вуліцы Казлова раней не судзімы 50‑гадовы жыхар райцэнтра, які быў у нецвярозым стане, на глебе асабістых непрыязных адносінаў падчас раптоўна ўзніклай сваркі нанёс удар нажом у вобласць шыі 19‑гадоваму першакурсніку Салігорскага прафесійна‑тэхнічнага ліцэя, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Пацярпелы таксама знаходзіўся ў нецвярозым стане. Крымінальная справа распачата пракуратурай Салігорскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне (Смалявіцкі раён) і Салігорску ў выніку раптоўна ўзніклых канфліктаў учынены забойствы маладых людзей. Як...
|
|