Жыхар Наваполацка падазраецца ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. 21.by

Жыхар Наваполацка падазраецца ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў

21.04.2010 12:24 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскай вобласці ўпершыню распачата справа па ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга).

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій было ўстаноўлена, што з верасня 2009 года 26‑гадовы жыхар Наваполацка пры дапамозе хатняга камп’ютэра, маючы доступ да сеткі інтэрнет, распаўсюджваў відэафайлы парнаграфічнага зместу з удзелам непаўналетніх і малалетніх.

Міліцыяй былі сабраныя дастатковыя доказы, каб завесці крымінальную справу па факце распаўсюджвання відэаролікаў, якія змяшчаюць парнаграфічныя матэрыялы. Сам хлопец здымкамі відэаролікаў не займаўся, мяркуецца, што спампоўваў іх з глабальнай сеткі. Яму інкрымінуецца распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі ў адной з файлаабменных сетак у інтэрнеце. Матывы дзеянняў цяпер высвятляюцца. У канфіскаванай камп’ютэрнай тэхніцы выяўлена некалькі соцень відэаролікаў парнаграфічнага зместу.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці ўпершыню распачата справа па ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика