Легкавік сутыкнуўся з трактарам — загінуў адзін чалавек, двое атрымалі цяжкія траўмы. 21.by

Легкавік сутыкнуўся з трактарам — загінуў адзін чалавек, двое атрымалі цяжкія траўмы

21.04.2010 13:26 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Жабінцы ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з трактарам загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі цяжкія траўмы.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ Брэсцкай вобласці Наталля Касьянік, аварыя адбылася 20 красавіка ў 16 гадзін на вуліцы Камарова. 32‑гадовы жыхар Жабінкі, кіруючы аўтамабілем «Опель‑Кадэт», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з трактарам «МТЗ—82» з прычэпам, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

У выніку ДТЗ кіроўца «Опель‑Кадэта» памёр на месцы здарэння.

Пасажырка легкавога аўтамабіля — 40‑гадовая жыхарка Жабінкі — атрымала закрытую чэрапна‑мазгавую траўму, страсенне мазгоў, шматлікія ўдары, раны і пераломы. Таксама пацярпеў трактарыст — 42‑гадовы жыхар райцэнтра. У яго закрыты пералом тазавай косці. Пацярпелыя дастаўлены ў Жабінкаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Трактар «МТЗ‑82» належыць аднаму з прадпрыемстваў рэгіёну.

Распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Як адзначыла Касьянік, сёлета гэта першае ў вобласці ДТЗ з удзелам трактара.


Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жабінцы ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з трактарам загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі цяжкія траўмы. Як паведаміла інспектар аддзялення па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика