У Баранавіцкім раёне знойдзены труп нованароджанага хлопчыка
30.04.2010 13:05
—
ЧП
|
Як высветлілася ў ходзе расследавання, 28 красавіка каля шасці раніцы 35‑гадовая жыхарка сельскага населенага пункта рэгіёну нарадзіла дзіця ў хляве ў двары свайго дома. Цела немаўляці без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці ў гэты ж дзень прыкладна праз дзве гадзіны знайшоў яе сужыцель.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна. У жанчыны ўжо ёсць трое дзяцей. Паводле папярэдніх звестак, яна ўтойвала цяжарнасць ад свайго грамадзянскага мужа. Прычыну смерці нованароджанага ўстановіць судова‑медыцынская экспертыза. Жанчына шпіталізавана ў баранавіцкі радзільны дом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлілася ў ходзе расследавання, 28 красавіка каля шасці раніцы 35‑гадовая жыхарка сельскага населенага пункта рэгіёну нарадзіла дзіця ў хляве ў двары... |
|