За мінулыя выхадныя ў ДТЗ загінулі 17 чалавек. 21.by

За мінулыя выхадныя ў ДТЗ загінулі 17 чалавек

03.05.2010 16:29 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 красавіка — 2 мая на тэрыторыі Беларусі было зарэгістравана 44 дарожна‑транспартныя здарэнні з пацярпелымі, у якіх 17 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця, і 41 атрымаў раненні. Сярод траўмаваных — трое дзяцей.

У прыватнасці, 2 мая каля 18 гадзіны ў Жлобінскім раёне 25‑гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем «Опель Вектра», выконваючы манеўр абгону спадарожнага аўтамабіля, не справілася з кіраваннем, з’ехала ў левы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. У выніку ДТЗ 17‑гадовая пасажырка выпала з машыны на абочыну і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

30 красавіка ў 22.30 25‑гадовы вадзіцель аўтамабіля «Форд Мандэа», які рухаўся па аўтадарозе Калінаўка — Любань у Мінскай вобласці, учыніў наезд на брата і сястру (15 і 18 гадоў), якія ішлі насустрач па правым краі праезнай часткі. Хлопец загінуў, а дзяўчына шпіталізавана.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 красавіка — 2 мая на тэрыторыі Беларусі было зарэгістравана 44 дарожна‑транспартныя здарэнні з пацярпелымі, у якіх 17 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця, і 41...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика