У Лунінецкім раёне патанула 5-гадовае дзіця, а ў Чыжоўцы — васьмікласнік. 21.by

У Лунінецкім раёне патанула 5-гадовае дзіця, а ў Чыжоўцы — васьмікласнік

13.05.2010 10:19 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя ў Лунінецкім раёне адбылася 11 мая з 18.00 да 19.00 на штучным вадаёме, размешчаным прыкладна за 200 метраў ад пасёлка Палескі.

Пяцігадовага хлопчыка, які жыў у пасёлку, знайшлі мясцовыя жыхары. Дзіця ляжала ў вадзе тварам уніз прыкладна за тры метры ад берага. Яго дасталі з вады і паспрабавалі аказаць першую медыцынскую дапамогу. Аднак медык, які прыбыў на месца здарэння, канстатаваў смерць хлопчыка.

Глыбіня вадаёма ў тым месцы, дзе, як мяркуюць, патанула дзіця, каля метра. Хлопчык быў у трусіках і майцы. На берагу была знойдзена яго верхняя вопратка.

У Чыжоўскім вадасховішчы Мінска патануў васьмікласнік

Трагедыя адбылася насупраць вуліцы Карзюкі.

Школьнік 1995 года нараджэння прыйшоў на вадасховішча з сябрамі. Паводле іх слоў, ён палез у ваду, каб пераплыць на востраў, дзе збіраўся парыбачыць. Раптоўна хлопчык пачаў тануць і клікаць дапамогу. Аднак выратаваць яго не ўдалося.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя ў Лунінецкім раёне адбылася 11 мая з 18.00 да 19.00 на штучным вадаёме, размешчаным прыкладна за 200 метраў ад пасёлка Палескі. Пяцігадовага хлопчыка, які жыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика