Аўтамабіль забіў жанчыну, што сядзела на лаўцы
24.05.2010 15:23
—
ЧП
|
У Ляхавіцкім раёне загінула 74‑гадовая пенсіянерка, на якую наехаў аўтамабіль.
Дарожнае здарэнне адбылося 22 мая днём у вёсцы Заполле. 33‑гадовы жыхар вёскі Рагачы, які не меў пасведчання, рухаючыся па вуліцы Савецкай, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем «Фольксваген—Пола». У выніку ён з’ехаў з дарогі і зрабіў наезд на пажылую жанчыну, якая сядзела на лаўцы каля свайго дома. Ад атрыманых траўмаў яна памёрла на месцы здарэння. Па гэтым факце распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Кіроўца затрыманы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ляхавіцкім раёне загінула 74‑гадовая пенсіянерка, на якую наехаў аўтамабіль. Дарожнае здарэнне адбылося 22 мая днём у вёсцы Заполле. 33‑гадовы жыхар вёскі...
|
|