Cмяротна траўміравалі... вароты
25.05.2010
—
ЧП
|
Трагічнае здарэнне зафіксаванае ў Мінску ў суботу на стадыёне "Арляня", дзе каля шасці гадзін вечара загінуў трэцякурснік Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, юнак 1990 года нараджэння. Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашаў, на стадыёне, акрамя футбольных варотаў, якія ўкопаныя, размяшчаліся і пераносныя металічныя вароты для міні-футбола. На верхняй перакладзіне апошняй канструкцыі і падцягваўся юнак, калі адбылося непапраўнае: вароты кульнуліся ўперад, і верхняя перакладзіна ўдарыла хлопца па галаве. Урачы хуткай дапамогі ўжо нічым не маглі дапамагчы юнаку. Ігар ГРЫШЫН. Віноўнік ДТЗ — лосьУ суботу, 22 мая, а палове дзясятай вечара па трасе Брэст—Масква ішла легкавая машына. Недалёка ад вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна кіроўца не паспеў адрэагаваць, бо лось вырас як з-пад зямлі. У выніку сутыкнення загінуў звер. Людзі, на шчасце, не пацярпелі, калі не лічыць атрыманага шоку. Машына належыць жыхару Мінска, з ім у салоне была таксама пасажырка. Праверку па факце здарэння праводзіць ДАІ Жабінкаўскага раёна. Святлана ЯСКЕВІЧ А яшчэ ж і лета не пачалося...У канале рачнога порта вырашыў паплаваць жыхар г. Мікашэвічы, майстар аднаго прадпрыемства. Але купанне закончылася трагічна — 39-гадовы мужчына ўтапіўся. А ў вадаёме па вул. Георгіеўскай у Брэсце ўтапілася 47-гадовая рабочая "Белпласта", якая палезла ў ваду п'янай.І ў возеры каля в. Мельнікі Маларыцкага раёна такі ж лёс напаткаў 33-гадовага мясцовага жыхара. Сымон Свістуновіч. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагічнае здарэнне зафіксаванае ў Мінску ў суботу на стадыёне "Арляня", дзе каля шасці гадзін вечара загінуў трэцякурснік Мінскага дзяржаўнага...
|
|