На станцыі метро «Няміга» дзяўчынка звалілася паміж вагонамі цягніка. 21.by

На станцыі метро «Няміга» дзяўчынка звалілася паміж вагонамі цягніка

28.05.2010 01:22 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10-гадовую школьніцу выратавалі пасажыры падземкі, якія прыцгнулі ўвагу машыніста і дапамаглі дзяўчынцы выбрацца з пасткі.

У рэдакцыю TUT.BY патэлефанаваў відавочца Аляксандр, які распавёў: «Сёння прыкладна ў 16.40 на станцыі метро «Няміга» спыніўся цягнік. Адны людзі выйшлі, іншыя зайшлі. І тут хтосmці з людзей стаў крычаць, што не трэба ехаць, сталі махаць рукамі… і казаць, што паміж вагонамі звалілася дзяўчынка».

Па словах сведкі здарэння, нехта з відавочцаў працягнуў дзяўчынцы рукі і яе выцягнулі. На выгляд дзяўчынцы, па словах Аляксандра, было 10–12 гадоў. «Яна сабе лоб разбіла. Прыбегла міліцыя, нехта з супрацоўнікаў метрапалітэна. Выклікалі хуткую», — распавёў чытач. Праз пару хвілін цягнік крануўся.

Сітуацыю пракаментаваў TUT.BY начальнік АУС па ахове Мінскага метрапалітэна Сяргей Каяловіч. Ён распавёў: «Сітуацыя была такая: дзяўчынка бегла на цягнік, насустрач ёй бег малады хлопец. Яны сутыкнуліся, і дзяўчынка ўпала. Побач стаялі мужчыны, якія падалі рукі, і дзяўчынку выцягнулі».

Паводле інфармацыі С. Каяловіча, медык хуткай дапамогі агледзеў дзяўчынку, сур’ёзных пашкоджанняў не знайшоў, магчыма, за выключэннем, сінякоў і драпінаў. Дзяўчынку забралі бацькі, адчувае яна сябе добра. Пацярпелай — 10 гадоў. Хлопец, што сутыкнуўся з ёй — таксама школьнік, 10-класнік.

Затрымка цягніка склала адну хвіліну. Дапушчальны час затрымкі ў гадзіну пік — дзве хвіліны, паведамілі TUT.BY.

Дарэчы, два гады таму ў Санкт-Пецярбургу падобны выпадак скончыўся трагічна. Маладая дзяўчына ўпала на рэйкі паміж вагонамі метро. Ніхто не прыцягнуў ўвагі машыніста і не спыніў цягнік — дзяўчына загінула.


Tut.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10-гадовую школьніцу выратавалі пасажыры падземкі, якія прыцгнулі ўвагу машыніста і дапамаглі дзяўчынцы выбрацца з пасткі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика