17‑гадовы таксікаман шляхам шантажу атрымаў ад сямікласніцы 50 цюбікаў клею. 21.by

17‑гадовы таксікаман шляхам шантажу атрымаў ад сямікласніцы 50 цюбікаў клею

01.06.2010 10:41 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас расследавання некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да 17‑гадовага жыхара Ашмян, які падазраецца ў крадзяжах, устаноўлена, што ён з’яўляецца таксікаманам, а клей здабываў шляхам шантажу сямікласніцы.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, шантажуючы сяброўку‑сямікласніцу абнародаваннем відэа з мабільнага тэлефона, на якім школьніца спрабуе нюхаць клей, навучэнец каледжа запатрабаваў ад яе пакупкі гэтага хімічнага рэчыва. Пры гэтым на пробу клею школьніцу справакаваў сам.

Паводле дадзеных Ашмянскага РАУС, прыкладна за паўтара месяца вымагальнік атрымаў ад сваёй ахвяры амаль 50 цюбікаў клею коштам больш за 70 тысяч рублёў.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас расследавання некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да 17‑гадовага жыхара Ашмян, які падазраецца ў крадзяжах, устаноўлена, што ён з’яўляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика