20 удзельнікаў міжнароднага байк‑фестывалю ў Брэсце затрыманыя п’янымі
01.06.2010 10:41
—
ЧП
|
За час Х міжнароднага байк‑фестывалю 20 яго ўдзельнікаў былі затрыманыя за кіраванне матацыклам у стане ап’янення. Байкерскі форум праходзіў 28—30 мая ў Брэсце, а таксама на базе аздараўленчага цэнтра «Арляня» ў Жабінкаўскім раёне.
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ Брэсцкай вобласці Наталля Сахарчук, усе парушальнікі былі затрыманыя падчас выезду з тэрыторыі «Арляня», з іх 16 матацыклістаў з Беларусі і чатыры — з Расіі. У дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, на мінулагоднім фестывалі было выяўлена 23 п’яныя матацыклісты. Як і ў мінулыя гады ні аднаго ДТЗ з удзелам матацыклістаў, якія прыехалі на байкерскі злёт, зафіксавана не было. Усяго Х міжнародны байк‑фестываль сабраў больш за 3 тыс. матацыклістаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Германіі, Галандыі, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі.«Абласная Дзяржаўтаінспекцыя — адзін з арганізатараў гэтага форуму, на якім мы ставім перад сабой задачы па папярэджанні аварый на дарогах рэгіёна з удзелам матацыклістаў, а таксама прыцягненні да нашых прафілактычных акцый саміх байкераў», — падкрэсліла Сахарчук. Паводле яе слоў, на цяперашнім байк‑фестывалі матацыклісты з Расіі выказалі жаданне ўзяць удзел у абласным аўтапрабегу, які пройдзе ў чэрвені ў рамках сумеснага праекта Дзяржаўтаінспекцыі і брэсцкага мотаклуба «Залатое крыло» — «ДАІ і матацыклісты за бяспеку на дарогах». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За час Х міжнароднага байк‑фестывалю 20 яго ўдзельнікаў былі затрыманыя за кіраванне матацыклам у стане ап’янення. Байкерскі форум праходзіў 28—30 мая ў... |
|