Паляванне за гаспадарскай жывёлай. 21.by

Паляванне за гаспадарскай жывёлай

02.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два кані выкрадзены каля вёскі Зялёны сад, што ў Гомельскім раёне. Жывёлін вывелі ноччу з цялятніка малочнатаварнай фермы СВК "Чырвоны Маяк". Непрацуючаму з суседняй вёскі ажыццявіць крадзеж дапамагаў цыган, які пакуль не затрыманы. А вось жыхар Бабруйска спакусіўся на каня СВК "Чырвонабярэжскі" ў Жлобінскім раёне. Не пашанцавала і тром аматарам цяляціны ў Нараўлянскім раёне. Мясцовыя жыхары, адна з якіх жанчына, выкралі 300-кілаграмовае цяля каля вёскі Хільчыха. Але ж з'есці не паспелі — міліцыянеры вярнулі цяля ў статак. Пасвяцца на траўцы і яшчэ 4 цяляці, якія перанеслі стрэс пасля выкрадання двума зладзеямі. Грамадзяне, адзін з якіх прыехаў з Бабруйска, спакусіліся на жывую маёмасць гаспадаркі "Дварышчанскі", што ў Жлобінскім раёне. Абодва затрыманыя.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два кані выкрадзены каля вёскі Зялёны сад, што ў Гомельскім раёне. Жывёлін вывелі ноччу з цялятніка малочнатаварнай фермы СВК "Чырвоны Маяк". Непрацуючаму з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика