У Гродне хабарніка судзілі проста на рабочым месцы, далі дзевяць год. 21.by

У Гродне хабарніка судзілі проста на рабочым месцы, далі дзевяць год

03.06.2010 12:57 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Судом Кастрычніцкага раёна Гродна да дзевяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны адзін з кіраўнікоў ААТ »Гроднажылбуд».

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, у поле зроку праваахоўных органаў ён трапіў летам 2009 года, калі паступілі звесткі аб тым, што кіраўнік атрымлівае незаконныя ўзнагароджанні ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з закупкай будаўнічых матэрыялаў і абсталявання.

У лістападзе 2009 года ён быў затрыманы пасля атрымання чарговага хабару прыкладна на 8 тыс. еўра. У дачыненні да яго была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Падчас следства быў даказаны яшчэ адзін эпізод атрымання хабару ад кіраўніка адной з камерцыйных структур больш як на 5 тыс. еўра.

З ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці апошняе пасяджэнне суда з абвяшчэннем прыгавору адбылося ў актавай зале ААТ «Гроднажылбуд», дзе прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты гэтага будаўнічага прадпрыемства.

У апошнім слове абвінавачаны прызнаў сваю віну ў незаконным атрыманні грошай. Суд яго дзеянні кваліфікаваў на падставе ч. 2 арт. 430 КК і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзевяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд набыў законную моц.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судом Кастрычніцкага раёна Гродна да дзевяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны адзін з кіраўнікоў ААТ »Гроднажылбуд». Як паведамілі ў Генеральнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика