Відны дзеяч рэлігійнай канфесіі абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі
03.06.2010 12:57
—
ЧП
|
Грамадзянін Польшчы, які з’яўляецца прыкметным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне, абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
«У 2009 годзе органамі ўнутраных спраў Менска заведзена крымінальная справа па арт.343 КК («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадуктаў парнаграфічнага характару») у дачыненні да грамадзяніна Польшчы, які з’яўляецца відным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне», — паведамілі ў галоўным пракурорскім ведамстве. Падчас папярэдняга следства былі пацверджаныя факты распаўсюду згаданым грамадзянінам парнаграфічнай прадукцыі сярод грамадзян Беларусі. Зараз следства завершана, матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў адзін з раённых судоў Мінска.У інтарэсах следства прозвішча і дадзеныя замежнага грамадзяніна не паведамляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён - грамадзянін Польшчы, жыве ў Беларусі.
|
|