Міліцыя заклікае кампаніі па пракаце аўтамабіляў праводзіць
07.06.2010 09:49
—
ЧП
|
Міліцыя заклікае кампаніі па пракаце аўтамабіляў праводзіць »фэйскантроль» і ўдакладняць звесткі (судзімасць, фактычнае месца пражывання і г.д.) кліента, якому перадаецца машына коштам некалькі дзесяткаў тысяч даляраў.
Рэкамендуецца таксама абсталяваць аўтамабіль супрацьвыкрадальнымі сродкамі і сістэмай спадарожнікавага сачэння GPS, а ў дагаворы пажадана ўказваць, што наймальнік на ноч пакідае транспарт толькі на стаянцы, якая ахоўваецца. Гэты зварот выкліканы выпадкамі выкрадання дарагіх іншамарак, узятых напракат. Як паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама, у Кастрычніцкім раёне сталіцы некалькі дарагіх машын, узятых напракат, былі аб’яўлены ў вышук.«БМВ» коштам 47 млн. рублёў знайшлі ў Варонежскай вобласці Расіі. Чалавек узяў машыну напракат і выехаў з Беларусі. Зараз ён затрыманы, распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры). Двое грамадзян Абхазіі ўзялі напракат «Таёту» коштам 87 млн. рублёў і «Мерседэс» за 164 млн. Праз некаторы час абодва транспартныя сродкі былі выкрадзены з розных стаянак. »Мерседэс» быў знойдзены ў Саратаўскай вобласці Расіі, другая іншамарка яшчэ знаходзіцца ў вышуку. Дачыненне да гэтай справы абхазцаў, якія маюць права на жыхарства ў Беларусі, пакуль устанаўліваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя заклікае кампаніі па пракаце аўтамабіляў праводзіць »фэйскантроль» і ўдакладняць звесткі (судзімасць, фактычнае месца пражывання і г.д.) кліента,... |
|