Амаль 4 кіло небяспекі. 21.by

Амаль 4 кіло небяспекі

09.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску затрыманы дзялок з буйной партыяй псіхатропу GWH-018

27-гадовы жыхар Гродна, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, прывозіў небяспечнае псіхатропнае рэчыва з Расіі на ўласным аўтамабілі і рэалізоўваў у Мінску. Затрымалі яго каля гандлёвага дома "Карона", калі "бізнэсмен" спрабаваў збыць чарговую партыю "дурману" ў колькасці 3 кілаграмы 860 грамаў.

Як выявілася, небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад курыльных сумесяў тыпу "спайс", затрыманы рэалізоўваў праз пастаянных аптовых пакупнікоў, якія за 1 кіло гэтай дрэні плацілі ў сярэднім каля 3 тысяч долараў ЗША. Між іншым, некаторыя з аптавікоў, што "працавалі" з наркадзялком, ужо затрыманыя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Заганным "бізнэсам" раней не судзімы жыхар Гродна займаўся на працягу трох месяцаў, а за выручаныя грошы набываў каштоўныя рэчы — аўтамабіль 2007 года выпуску, прафесійны фотаапарат, ноўтбук, мабільныя тэлефоны і інш.

Ігар ГРЫШЫН.

Конь у калодзежы

У Добрушы конь трапіў у калодзеж, які будаваўся побач з домам. Гаспадар патэлефанаваў выратавальнікам, якія прыехалі са спецтэхнікай. Менш за гадзіну жывёліна сядзела ў бетоннай пастцы глыбінёй 2,5 метра. Спецыялісты МНС падвялі пад каня спецыяльны ручнік для выцягвання жывёлы, бо звычайныя вяроўкі могуць пераціснуць цела. Потым, з дапамогай аўтакрана КУП "Добрушскі камунальнік", непашкоджанага гнядога паднялі з калодзежа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрыманы дзялок з буйной партыяй псіхатропу GWH-018 27-гадовы жыхар Гродна, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, прывозіў небяспечнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика