30‑гадовы мінчук, парэзаўшы бабулю і маці, выкінуўся з 9‑га паверха. 21.by

30‑гадовы мінчук, парэзаўшы бабулю і маці, выкінуўся з 9‑га паверха

14.06.2010 12:37 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце здарэння ў сям’і мінчан, якія жывуць на вуліцы Скрыпнікава.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, увечары 11 чэрвеня 30‑гадовы мінчанін, які нідзе не працаваў і злоўжываў алкаголем, нанёс множныя нажавыя раненні сваёй 83‑гадовай бабулі, некалькі нажавых ран 50‑гадовай маці і выкінуўся з акна сваёй кватэры на 9‑м паверсе.

Жанчыны шпіталізаваныя, прычым бабуля знаходзіцца ў цяжкім стане. Мужчына разбіўся насмерць.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце здарэння ў сям’і мінчан, якія жывуць на вуліцы Скрыпнікава.Як паведамілі ў пракуратуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика