Спякота. Людзі тонуць
14.06.2010
—
ЧП
|
У пятніцу, 11 чэрвеня, у Валожынскім раёне патанулі 38-гадовы мужчына і 19-гадовы хлопец. Мужчына за пяць дзён да няшчаснага выпадку адзначыў свой дзень нараджэння, хлопец адзначаў яго перад тым, як палезці купацца. Намеснік пракурора Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: першы выпадак здарыўся на возеры ў вёсцы Пугачы Залескага сельсавета. Па словах жонкі нябожчыка, ён пакутаваў на эпілепсію. 11 чэрвеня каля 14 гадзін жанчына прыйшла з работы і не застала мужа дома. Спачатку яна не надала гэтаму ўвагі.
Шукаць мужа, які не вяртаўся, пачала вечарам. Прайшлася па суседзях, але яго ў іх не было. Цела мужа-тапельца, праходзячы каля возера, жанчына ўбачыла ў вадзе. У гэты ж дзень у возеры, што ля вёскі Дубіна Узбалацкага сельсавета, патануў 19-гадовы навучэнец адной з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Маладзечна. Хлопец - гараджанін з вуліцы Велікасельскай. Праходзіў практыку слесара ў сельскагаспадарчым кааператыве “Аградубінское”. На гэты час жыў у дзеда ў вёсцы Дайнава. Пра тое, што брат раніцай ў пятніцу пайшоў з дому і не вярнуўся, у міліцыю заявіла яго сястра. Участковы пачаў высвятляць, дзе зніклы мог знаходзіцца. Апытаў яго сяброў. Сябры расказалі, што ў той дзень хлопец прапанаваў адзначыць яго дзень нараджэння, які будзе 14 чэрвеня. Узялі гарэлкі з півам і пайшлі на возера. Пасля банкету ўсе разышліся, і імянінніка больш ніхто не бачыў. Участковы міліцыянер выклікаў вадалазаў. Яны знайшлі цела ў возеры. Па абодвух здарэннях праверку праводзіць пракуратура. Але наўрад ці ў іх ёсць крымінальны след. Няшчасныя выпадкі. Хацеў выратаваць дзяўчыну, загінуў сам МАЛАДЗЕЧНА. У Радашкавічах у рэчцы Вязынка ў суботу каля 17 гадзін патануў 27-гадовы мужчына. На месца здарэння выязджала памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Яўгенія Бацян. У інтэрв’ю “РГ” яна расказала: кампанія - два маладыя мужчыны і дзяўчына адпачывалі на беразе Вязынкі пад мостам аўтамагістралі. Дзяўчына вырашыла пакупацца, скочыла ў ваду і пераплыла на супрацьлеглы бераг. Потым паплыла назад. Раптам на сярэдзіне ракі яна пачала размахваць рукамі. Малады чалавек вырашыў, што яна тоне. Рэчку чамусьці перабег па мосце і палез у ваду. Дзяўчына ўдачна дабралася да берага сама, а вось мужчына пачаў тануць. Другі мужчына з гэтай кампаніі, а таксама выпадковы прахожы выцягнулі яго на бераг. Але позна. Штучнае дыханне яму ўжо не дапамагло. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 11 чэрвеня, у Валожынскім раёне патанулі 38-гадовы мужчына і 19-гадовы хлопец. Мужчына за пяць дзён да няшчаснага выпадку адзначыў свой дзень нараджэння,... |
|