Калі не рамантаваць жыллё 67 год — яно бурыцца. 21.by

Калі не рамантаваць жыллё 67 год — яно бурыцца

16.06.2010 14:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелі абрушылася столевае перакрыццё ў доме 1927 года пабудовы.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, абрушэнне адбылося позна вечарам 15 чэрвеня на трэцім паверсе трохпавярховага дома ў цэнтры горада. Абвалілася перакрыццё, якое падзяляла гарышча і кватэру.

Пацярпелых няма. Гаспадары‑пенсіянеры і іх сын у момант абрушэння глядзелі тэлевізар у суседнім пакоі.

Прычынай інцыдэнту стаў працяглы тэрмін эксплуатацыі перакрыцця і залішняя нагрузка — на гарышчы знаходзілася шмат смецця. Апошнім разам капітальны рамонт у доме праводзіўся ў 1943 годзе ваенных дзеянняў.

Будынак належыць ЖЭУ №23. Паводле вывадаў спецыялістаў, пагрозы жыццю астатнім жыхарам дома няма, страты апорнай здольнасці сцен і столевага перакрыцця не адбылося. Створана камісія, якая павінна абследаваць дом і ліквідаваць наступства НЗ. Пацярпелай сям’і прапанавана часовае жыллё з рэзервовага фонду.


Алена Германовіч, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі абрушылася столевае перакрыццё ў доме 1927 года пабудовы. Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика