Падлеткі “штурмуюць” чыгунку
16.06.2010
—
ЧП
|
Вагон - ахвяра маладзечанскіх школьнікаў. Фота забяспечана Ірынай ПОЛАЗ. У аўторак, 15 чэрвеня, паміж станцыяй Смаргонь і прыпынкам “Маладзёжны” школьнікі наклалі на рэйкі камянёў і галінак ад дрэў. Дзецям было сумна, і яны вырашылі паглядзець, як будзе сходзіць пад адхон цягнік. “Пра тое, што чыгуначныя пуці заваленыя камянямі, нам паведаміў машыніст цягніка, - расказвае старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў на транспарце Ірына Полаз. - На месца здарэння выехалі каля 20 гадзін і амаль адразу ж знайшлі “спецыялістаў па мініраванні”. Імі аказаліся вучні Смаргонскай гімназіі №4. Тры хлопцы 12, 13 і 14 гадоў гулялі недалёка ад чыгункі і вырашылі такім вось чынам пазабаўляцца. Падобнага ад іх ніхто не чакаў. Усе трое добра вучацца ў школе, растуць у добрых сем’ях. І вось такі непрыемны сюрпрыз”.
Па словах Ірыны Полаз, гэта не першы выпадак свавольства дзяцей на чыгунцы. 10 чэрвеня два хлопчыкі разбілі ў пасажырскім вагоне, які знаходзіўся на тэрыторыі Маладзечанскай дыстанцыі пуці, пяць двайных шыбаў, шкло ў дзвярах і фортачку ў дзвярах паміж вагонамі. Вагон стаяў на запасным пуці за двухметровай агароджай. Каб пранікнуць туды, дзецям давялося шукаць лесвіцу. “Мы проста хацелі паглядзець, што там унутры”, - скажуць яны супрацоўнікам транспартнай міліцыі, якія затрымаюць іх на месцы здарэння. Пра тое, што хтосьці б’е ў вагонах вокны, міліцыянерам паведаміў вартаўнік аднаго з прадпрыемстваў, што знаходзіцца побач з чыгункай. Звону і шуму было шмат, таму супрацоўнікі транспартнай міліцыі меркавалі, што сваволяць там хутчэй за ўсё падлеткі. Як жа яны здзівіліся, калі знайшлі ў вагоне двух хлопчыкаў 9 і 10 гадоў. Адзін з іх вучань маладзечанскай СШ №4, другі жыве і вучыцца ў Лагойску, а ў Маладзечна прыехаў да бабулі на канікулы. Пра тое, што могуць трапіць у непрыемную сітуацыю, яны ведалі. Таму і выбілі не адно, а адразу некалькі вокнаў. “Мы думалі, што так будзе лягчэй уцякаць ад міліцыянераў”, - прызнаўся адзін са свавольнікаў. “Бацькам гулі дзяцей абышліся ў 217 тысяч 260 рублёў, - расказвае Ірына Полаз. Палову гэтай сумы адна сям’я ўжо заплаціла. Ну а дзецям прыйшлося яшчэ раз прачытаць лекцыю пра тое, што чыгуначныя пуці - гэта не месца для гульняў”. Марына СЛІЖ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 15 чэрвеня, паміж станцыяй Смаргонь і прыпынкам “Маладзёжны” школьнікі наклалі на рэйкі камянёў і галінак ад дрэў. Дзецям было сумна, і яны вырашылі...
|
|