Два жыхары Мінска затрыманыя пры атрыманні хабару ў 25 тысяч еўра
23.06.2010 13:52
—
ЧП
|
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў спынена супрацьпраўная дзейнасць двух жыхароў Мінска. Як паведамляе цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ, яны падбухторвалі кіраўніка будаўнічай кампаніі да давання хабару службовым асобам органаў дзяржкіравання за станоўчае вырашэнне пытання аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва жылога дома ў цэнтры Мінска. Два дырэктары прыватных прадпрыемстваў былі затрыманы аператыўнай групай у офісе фірмы, што размешчана ў жылым доме ў мікрараёне Сухарава, у момант атрымання хабару ў 25 тысяч еўра. У дачыненні да затрыманых распачата справа на падставе ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне і даванне хабару ў асабліва буйным памеры). Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў спынена супрацьпраўная дзейнасць двух жыхароў Мінска. Як паведамляе цэнтр інфармацыі і...
|
|